https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" пераходзіць на летні расклад палётаў


У авіякампаніі паведамілі пра колькасць рэйсаў, іх аднаўленне і новыя маршруты.

Авіякампанія "Белавія" пераходзіць на летні расклад выканання палётаў, аб гэтым кампанія паведаміла ў сваім афіцыйным запісе на Facebook.

"Канец сакавіка для нас традыцыйна адзначаны пераходам на летні расклад выканання палётаў", — паведамляецца ў посце "Белавіі" ў сацсетцы.

Летні сезон будзе доўжыцца з 25 сакавіка да 27 кастрычніка. У гэты перыяд авіякампанія павялічыць колькасць рэйсаў з Мінска ў Барселону, Брусэль, Варшаву, Ларнаку, Ніцу Адэсу, Парыж, Рым, Сочы, Стамбул і аэрапорт Жукоўскі.

Аднаўленне рэйсаў з Мінска чакаецца ў Ерэван, Караганду, Кастанай, Манчэстэр, Ніцу, Паўладар і Палангу.

Таксама найбуйнейшы беларускі авіяперавозчык з 26 красавіка адкрывае рэйсы ў Казань, а з 27-га — у Растоў.

Нагадаем, што ў 2017-м "Белавія" перавезла тры мільёны пасажыраў і склала план па абнаўленні флоту, а таксама атрымала 12 мільёнаў даляраў ЗША чыстага прыбытку. Сёння авіякампанія выконвае рэгулярныя рэйсы ў 49 аэрапортаў 28 краін свету. У складзе яе флоту — 26 паветраных судоў.

Мінск, 25 сакавіка 2018
Sputnik
 
Дата публикации:25.03.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:703
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа Летнее расписание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме