https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў 2018-2019 гадах адрамантуюць 7 тыс. км мясцовых дарог


Аб гэтым паведаміў 5 кастрычніка намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Калінін на рэспубліканскім семінары па тэхналогіях рамонту і аднаўлення аўтамабільных дарог мясцовага значэння.
"У папярэднія дзве пяцігодкі асноўную ўвагу ўдзялялі аднаўленню, новаму будаўніцтву магістральных дарог. Мясцовыя дарогі павінны быць у такім жа якасным стане, гэта пытанне я лічу актуальным, - падкрэсліў Анатоль Калінін. - У Беларусі 70 тыс. км дарог мясцовага значэння, у тым ліку 20 тыс. км патрабуюць першачарговага аднаўлення. Кіраўніком дзяржавы на ўзроўні ўказа прынята рашэнне на працягу 2018-2019 гадоў аднавіць 7 тыс. км дарог, якія патрабуюць аператыўнага рамонту. У далейшым мы павінны выбудаваць такую ж палітыку для аднаўлення астатніх дарог".

Віцэ-прэм`ер таксама адзначыў неабходнасць адпрацоўкі аптымальнай тэхналогіі аднаўлення дарог у залежнасці ад нагрузкі.

"Цяпер у сельскай гаспадарцы прымяняюць вялікагрузную тэхніку, шматтонныя машыны. Таму і тэхналогію рамонту трэба падводзіць пад гэтыя патрабаванні з улікам нашых кліматычных умоў, эканамічнага эфекту. Дарогі павінны аднавіць і 25-30 гадоў не вяртацца да гэтага пытання. Лічу, што рэзультаты, атрыманыя на семінары, у бліжэйшы час пяройдуць у дзеянні, і з наступнага года можна будзе ўбачыць іх рэалізацыю. Самае галоўнае - жыхары атрымаюць якасныя дарогі", - сказаў Анатоль Калінін.

Ён таксама звярнуў увагу на важнасць абнаўлення парку дарожна-будаўнічай тэхнікі.

Як растлумачыў дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства "БелдарНДІ" Віктар Шумчык, вытворчасць такіх дабавак - складаная хімія.

"Калі "Белнафтахім" і Акадэмія навук возьмуцца вырашыць гэту задачу, то гэта дасць магчымасць істотна сэканоміць. Цяпер мінімум 15 працэнтаў ад кошту прымянення тэхналогій па ўмацаванні грунтоў складаюць імпартныя дабаўкі", - адзначыў ён.

На другім этапе семінара 10 кастрычніка на базе галаўной навуковай арганізацыі дарожнай галіны РУП "БелдарНДІ" спецыялістамі галіновай, вузаўскай і акадэмічнай навукі будуць прадстаўлены даклады ў галіне рэсурсазберагальных тэхналогій рамонту і аднаўлення мясцовых аўтамабільных дарог, сучасных дарожна-будаўнічых матэрыялаў, эканамічнай эфектыўнасці.

Запланавана таксама правядзенне панэльных дыскусій і абмеркаванне рэкамендацый семінара, якія стануць падагульняючым дакументам і вызначаць напрамкі развіцця сеткі мясцовых аўтамабільных дарог на бліжэйшыя чатыры гады.

5 кастрычніка 2017, Слуцкі раён
Вера Сяргеева - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.10.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1170
 
Ключевые слова:
Семинар Строительство Дороги Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме