https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ прызначыла больш за 70 дадатковых цягнікоў на святочныя дні лютага і сакавіка


У мэтах павышэння якасці паслуг і задавальнення попыту на чыгуначныя перавозкі Беларуская чыгунка на святочныя дні лютага і сакавіка прызначыла больш як 70 паяздоў у міжнародных і ўнутрырэспубліканскіх зносінах, расказалі ў прэс-цэнтры БЧ.
У перыяд лютаўскіх выхадных, аб’яўленых у Расіі, Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з РЧ з 22 па 25 лютага 2024 года прызначыла 10 дадатковых цягнікоў. Акрамя таго, з улікам павышанага попыту пасажыраў на перавозкі з 7 па 10 сакавіка 2024 года назначана 14 дадатковых паяздоў у міжнародных і больш як 50 паяздоў у міжрэгіянальных зносінах.

У зносінах з Расійскай Федэрацыяй у лютым і сакавіку гэтыя цягнікі будуць курсіраваць па маршрутах: Мінск — Масква, Мінск — Санкт-Пецярбург і Калінінград — Масква.

Па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у гэты перыяд дадатковыя цягнікі прызначаны паміж Мінскам і ўсімі абласнымі цэнтрамі, а таксама ў зносінах Мінск — Пінск і Гродна — Орша — Крычаў.

З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку найбольшая колькасць цягнікоў прадугледжана на 7 сакавіка. Праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжнародных і міжрэгіянальных зносінах працягваецца.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення, кошце праезду і маршруце руху дадатковых цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105.

Звязда, 5 лютага 2024
 
Дата публикации:05.02.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Расписание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме