https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кантралёры ў сталічных тралейбусах пачалі працаваць без формы


Ужо з вясны без спецыяльных камізэлек працуюць і кантралёры ў мінскіх трамваях.
Кантралёры пачалі працаваць у сталічных тралейбусах без спецыяльных камізэлек, паведамілі на прадпрыемстве "Мінсктранс".

Сталічныя транспартнікі з вясны праводзяць эксперымент па працы кантралёраў на грамадскім транспарце без спецыяльных камізэлек — так ужо працуюць рэвізоры ў мінскіх трамваях.

Як паведамілі ў чацвер у "Мінсктрансе", цяпер без спецыяльных камізэлек працуюць і кантралёры на тралейбусных лініях — з 18 ліпеня.

Нягледзячы на адсутнасць уніформы, кантралёры ў тралейбусах павінны пры сабе мець пасведчанне, бейдж з фатаграфіяй і прыладу для праверкі аплаты праезду. Штраф для "зайцоў" у Мінску складае 11,5 рублёў.

Тралейбусы — папулярны ў Мінску від наземнага транспарту: іх маршруты звязваюць ўсе куткі горада і цэнтр сталіцы. Усяго ў горадзе налічваецца некалькі дзясяткаў тралейбусных маршрутаў.

Мінск, 20 ліпеня 2017
Sputnik
 
Дата публикации:20.07.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:975
 
Ключевые слова:
Мінск Троллейбус Контролёр Униформа Трамвай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме