https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На развіццё аўтадарог Беларусі за пяць гадоў плануецца накіраваць амаль 90 трлн. рублёў


Дзяржаўная праграма па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2015—2019 гады зацверджана пастановай Савета міністраў.
Патрэба ў фінансаванні праграмы за кошт сродкаў, прадугледжаных на развіццё рэспубліканскай і мясцовай дарожнай гаспадаркі, ацэньваецца ў 89,2 трлн. рублёў у цэнах снежня 2014 года, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый. 

З названай сумы фінансаванне прадугледжваецца: за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту — 45,6 трлн. рублёў; крэдытаў банкаў — 33,8 трлн., у тым ліку замежных — 24,9 трлн.; пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Міністэрства транспарту і камунікацый — 25 млрд.; уласных сродкаў дарожных арганізацый — 356 млрд.; мясцовых бюджэтаў — 9,4 трлн. рублёў. 

У адпаведнасці з дакументам за 2015—2019 гады прадугледжваецца рэканструяваць і пабудаваць каля 1.158 кіламетраў рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і 2.213 пагонных метраў мастоў і пуцеправодаў. Па параметрах I катэгорыі плануецца рэканструяваць і пабудаваць 520 кіламетраў рэспубліканскіх аўтамабільных дарог з давядзеннем іх да міжнародных стандартаў. У іх ліку ўчасткі аўтадарог: М5/Е271 Мінск — Гомель, М6/Е28 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі), М8/Е95 мяжа Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута), Р23 Мінск — Мікашэвічы, Р53 Слабада — Навасады і іншыя.

За кошт крэдытных рэсурсаў плануецца рэканструяваць і пабудаваць 992 кіламетры рэспубліканскіх аўтадарог, у тым ліку другую кальцавую дарогу вакол Мінска, участкі аўтамабільных дарог: М5/Е271 Мінск — Гомель, М6/Е28 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі), М8/Е95 мяжа Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута), М10 мяжа Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын, Р20 Віцебск — Полацк — мяжа Латвійскай Рэспублікі (Грыгараўшчына), Р23 Мінск — Мікашэвічы, Р45 Полацк — Глыбокае — мяжа Літоўскай Рэспублікі (Катлоўка), пад`езд да Гомеля ад аўтамабільнай дарогі М10 мяжа Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын і іншыя. Будзе разгледжана мэтазгоднасць будаўніцтва паўднёва-заходняга абходу Магілёва і паўднёва-ўсходняга абходу Бабруйска. 

Да 2020 года намечана выканаць капітальны рамонт 1.600 кіламетраў рэспубліканскіх аўтадарог, 8.200 пагонных метраў мастоў і пуцеправодаў, бягучы рамонт 7.200 кіламетраў і 6.500 пагонных метраў мастоў і пуцеправодаў. 

У 2015 годзе запланавана распрацаваць генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах да 2020 года.

Пачынаючы з 2015 года будзе ўкараняцца новая мадэль утрымання рэспубліканскіх аўтадарог па сістэме дзяржкантрактаў. Гэтая сістэма дазволіць адысці ад затратнага механізму (разлік па факце выканання работ) да аплаты працы за дасягнуты вынік.

Такім чынам, да 2020 года працягласць рэспубліканскіх аўтамабільных дарог з добрым станам павялічыцца ў параўнанні з 2014 годам на 4.972 кіламетры і складзе каля 60% ад іх агульнай працягласці. На 520 кіламетрах дарог прадугледжана павысіць хуткасны рэжым руху. Працягласць дарог з нездавальняючым станам па роўнасці пакрыцця знізіцца на 2.657 кіламетраў і складзе 11% ад агульнай працягласці. Працягласць платных рэспубліканскіх аўтамабільных дарог складзе 1.968 кіламетраў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2015
 
Дата публикации:12.01.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1342
 
Ключевые слова:
Автотранспорт Строительство Транзит Госпрограмма Скоростной режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме