https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка ў 2014 годзе ўвяла ў эксплуатацыю 45 тэрміналаў самаабслугоўвання


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БЧ.
"З мэтай павышэння якасці аказваемых паслуг і развіцця безнаяўных разлікаў Беларуская чыгунка праводзіць актыўную працу па пашырэнні сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання, што дазваляюць набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканамкласа", — зазначыла прэс-служба. 

Летась устаноўлены тэрміналы на станцыях: Брэст-Цэнтральны, Гарадок, Віцебск, Полацк, Лунінец, Ліда, Гродна, Баранавічы-Палескія, Бабруйск, Пагодзіна, Крычаў, Магілёў, Брэст-Палескі, Жлобін, Гомель-Пасажырскі, Калінкавічы, Мінск-Пасажырскі, Смалявічы, Орша-Цэнтральная. У выніку сёння аплаціць білет праз тэрміналы можна ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў шэрагу гарадоў, якія з`яўляюцца буйнымі чыгуначнымі вузламі. 

Апрача таго, у лістападзе 2014 года для ўсіх тэрміналаў БЧ была выкананая дапрацоўка праграмнага забеспячэння, якая дазволіла афармляць праз іх праезд у нацыянальны аэрапорт Мінск. 

Усяго зараз на станцыях Беларускай чыгункі ўстаноўлена 58 плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання. Па выніках 2014 года з выкарыстаннем тэрміналаў было аформлена 226,1 тысячы праязных дакументаў. 

Упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў студзені 2012 года. 

Пакарыстацца паслугай могуць трымальнікі плацежных картак усіх банкаў Беларусі. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не бярэцца. 

Аплачваючы білет праз тэрміналы, пасажыры могуць пакарыстацца функцыяй "Захаваныя маршруты", паведамляе прэс-служба БЧ. Пры куплі білета праз тэрмінал плацежнай карткай, якой быў аплачаны білет у мінулы раз, на экране адлюстроўваюцца захаваныя маршруты гэтага пасажыра, што дазваляе зэканоміць час пры куплі білета і звесці да мінімуму колькасць неабходных для гэтага крокаў, зазначаецца ў паведамленні.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 студзеня 2015
 
Дата публикации:18.01.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1980
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Проездные билеты Терминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме