https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзіцячая чыгунка ім. К.С.Заслонава завяршыла навагоднія перавозкі. З 23 снежня па 8 студзеня «Навагодні экспрэс — 2023» быў адкрыты для ўсіх ахвотных адправіцца са станцыі Заслонава ў навагодняе чыгуначнае падарожжа


Гасцей у вагонах суправаджалі героі вядомых казак, а на станцыі Сасновы Бор для малых і іх бацькоў былі арганізаваны тэатралізаваныя паказы.
«Навагодні экспрэс — 2023» Дзіцячай чыгункі перавёз больш за 7,3 тысячы пасажыраў

Усяго «Навагодні экспрэс — 2023» зрабіў 38 рэйсаў па маршруце Заслонава — Сасновы Бор. Ён перавёз 7388 чалавек, што амаль на 2000 пасажыраў больш, чым у сезон 2021/22 гадоў, падводзіць вынікі прэс-цэнтр магістралі. Сярод наведвальнікаў былі не толькі жыхары нашай краіны, але і госці з Расіі, Казахстана і Кітая.

За час зімовага сезона на станцыі Сасновы Бор адбылося 38 прадстаўленняў «У госці да Дзеда Мароза!» з удзелам артыстаў Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. Акрамя таго, усе наведвальнікі Дзіцячай чыгункі маглі паспрабаваць сябе ў ролі машыніста — на інтэрактыўным трэнажоры кіравання лакаматывам. Гэтай магчымасцю скарысталася больш за 400 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Білеты на чыгунку можна было набыць не толькі ў касе, але і праз інтэрнэт-сэрвісы bycard.by, kvitki.by, а таксама па безнаяўным разліку. У гэтым годзе з дапамогай інтэрнэт-продажу было аформлена 2540 праязных дакументаў.

Сяргей Расолька
Звязда, 9 студзеня 2023
 
Дата публикации:09.01.2023
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:659
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Новый год Детская железная дорога
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме