https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь пераарыентуе частку экспарту на парты Мурманскай вобласці


Гэта пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з губернатарам Мурманскай вобласці Расіі Андрэем Чыбісам.
Вітаючы расійскую дэлегацыю, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што да гэтага моманту Прэзідэнт Беларусі часцей бываў у Мурманску, чым губернатары Мурманскай вобласці ў Беларусі.

"Але вы гэту традыцыю, на шчасце, парушылі. Мы заўсёды будзем чакаць вас у любым складзе - вашу дэлегацыю, людзей Мурманскай вобласці - у нас у Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Штогадовы тавараабарот паміж Беларуссю і Мурманскай вобласцю перавышае $100 млн. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта лічба прыгожая, але паказчык яўна недастатковы і не адпавядае існуючым магчымасцям.

Па выніках першага паўгоддзя аб`ём гандлю вырас амаль на 23 працэнты, у першую чаргу за кошт паставак з Мурманскай вобласці: імпарт павялічыўся на 35 працэнтаў, а беларускі экспарт упаў на 20 працэнтаў. "Думаю, дысбаланс мы можам выраўнаваць у гандлі, і галоўнае, ёсць чым выраўноўваць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"У цяперашніх умовах для нас стратэгічная тэма - гэта пераарыентацыя часткі беларускіх экспартных грузаў, перш за ўсё калійных угнаенняў, у вашы парты. Ды і не толькі калійных угнаенняў. Вы ведаеце, мы гэтым пытаннем цікавіліся, прытым у самым блізкім прыбліжэнні. Па ўсіх пытаннях мяне інфармавалі, і мы прынялі рашэнне, што будзем супрацоўнічаць у гэтым напрамку з Мурманскай вобласцю, нягледзячы на тое, што цяпер працуем ужо ў раёне Санкт-Пецярбурга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, супрацоўніцтва Беларусі і Мурманскай вобласці ў сферы лагістыкі падтрымлівае і расійскі Прэзідэнт: "Ён мне задаў пытанне: "Ты хочаш і ў Мурманскай вобласці працаваць?" Я гавару: "Абавязкова. У адзін кошык яйкі не кладуць". Кажа: "Мы вельмі ў гэтым зацікаўлены і падтрымліваем".

Бакі ўжо дасягнулі патрэбных дамоўленасцей, але яшчэ застаюцца пытанні, па якіх неабходна вызначыцца. Гэта датычыцца ў тым ліку кошту дастаўкі грузаў чыгуначным транспартам.

"Ведаю, што гэта пытанне федэральнага ўрада, але тым не менш. Калі вы да гэтага падключыцеся, мы хутчэй вырашым гэта пытанне. Прынцыповыя рашэнні прыняты. Будзем у гэтым напрамку працаваць. Паўночны напрамак значна дапоўніць наша супрацоўніцтва ў сферы лагістыкі з улікам Санкт-Пецярбурга. І я ўсё ж такі веру ў тое, што калісьці вельмі бурна будзе развівацца паўночны напрамак (Паўночны марскі шлях. - Заўвага БЕЛТА) праз Паўночны Ледавіты акіян у пастаўках грузаў у азіяцкую частку нашай планеты. Гэта будзе бомба. Калі ў нас добра пойдзе супрацоўніцтва, мы сур`ёзна можам дабавіць - мільёны тон, каб развіваць гэты напрамак", - звярнуў увагу Прэзідэнт.



8 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.09.2022
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:805
 
Ключевые слова:
Товарооборот Товары из Беларуси Мурманск Логистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме