https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У ходзе маўклівай акцыі пратэсту затрымана не менш як 100 чалавек


Падчас акцый маўклівага пратэсту 13 ліпеня затрымана не менш як 100 чалавек, у тым ліку як мінімум 25 у Мінску. Такую выснову можна зрабіць з разрозненых паведамленняў СМІ і праваабаронцаў.
Частка затрыманых, у тым ліку журналісты БелаПАН Захар Шчарбакоў і Павел Падабед, адпушчаны. На астатніх складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. У Мінску, паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманых дастаўлялі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна, дзе яны будуць знаходзіцца да суда.

Сярод затрыманых падчас акцый было нямала выпадковых людзей, у тым ліку італьянец — саўладальнік аднаго з кафэ ў Гомелі.

У сталіцыі акцыя зноў была арганізавана ў новым фармаце: удзельнікам прапанавалі сабрацца ў магазінах і гандлёвых цэнтрах "Беларусь", "Еўрапейскі", "Чкалаўскі", "Рыга", "Карона", а таксама рэстаране "Максібіс", а затым накіравацца да бліжэйшай станцыі метро, даехаць да плошчы Перамогі, Нацыянальнай акадэміі навук і рухацца насустрач адзін аднаму, не апладзіраваць і не правакаваць міліцыю. Акцыя завяршылася звонам будзільнікаў на мабільных тэлефонах, пасля чаго пачалася актыўная фаза затрыманняў. Невядомыя ў цывільным перашкаджалі працы журналістаў, найперш відэааператараў.

Доступ у сацыяльную сетку "Укантакце", дзе ўтварылася інтэрнэт-супольнасць "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку", быў заблакаваны правайдарамі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 14 ліпеня 2011
 
Дата публикации:14.07.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2709
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Несанкционированные митинги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме