На пачатак чэрвеня адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 44,3 тыс. - на суму Br1,08 млрд. Датэрмінова выкарыстаць сродкі сямейнага капіталу пажадалі 71 411 заяўнікаў. Пераважная большасць з іх накіруе грошы на паляпшэнне жыллёвых умоў, на медпаслугі патраціцца 7231 заяўнік, на адукацыю - 4708, на набыццё тавараў для інвалідаў - 5.
У Мінпрацы нагадалі, што назначаецца сямейны капітал шматдзетным сем`ям пасля нараджэння (усынаўлення або ўдачарэння) трэцяга або наступнага дзіцяці. Пры гэтым памер сямейнага капіталу на дзяцей, якія нарадзіліся (усыноўленых, удачароных) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года, складае Br29 950.
12 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
12 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА