https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гродне затрыманы журналіст Андрэй Пачобут


У Гродне вечарам 6 красавіка быў затрыманы карэспандэнт польскай "Газеты выборчай" Андрэй Пачобут.
Сайт выдання паведамляе, што Пачобут збіраўся ў Мінск для ўдзелу ў відэаканферэнцыі з дэпутатамі Еўрапарламента. Журналіст планаваў расказаць аб яго пераследзе з боку беларускіх уладаў.

Пачобут паведаміў па тэлефоне "Газеце выборчай", што яго затрымалі, калі ён выехаў у Мінск, і павезлі ў абласную пракуратуру. Журналісту ўручылі позву, якой яго выклікаюць на допыт 7 красавіка. Пачобут заявіў, што гатовы з`явіцца ў любы іншы дзень, але не ў гэты. Праз гадзіну яго адпусцілі, забараніўшы пакідаць Гродна. "Праз 15 хвілін высветлілася, што Пачобут затрыманы зноў", — паведаміла газета.

Мабільныя тэлефоны журналіста не адказваюць.

28 сакавіка Пачобут быў выкліканы ў пракуратуру Гродзенскай вобласці, дзе яму падалі пастанову аб распачынанні справы на падставе артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) за публікацыі ў "Газеце выборчай", на сайце "Беларускі партызан" і на старонцы ў "Жывым журнале".

6 красавіка Пачобут паведаміў у сваім блогу, што ў гэты дзень на допыт па крымінальнай справе была выклікана жонка, але яна адмовілася даваць паказанні.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 7 красавіка 2011
 
Дата публикации:07.04.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:2456
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Минске Выборы в Беларуси Оппозиция Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме