https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вучэбныя зборы па тэрытарыяльнай абароне завяршыліся ў Гомелі і Мазыры


Ваеннаабавязаных, якія на справе даказалі гатоўнасць у любы момант абараніць сваю малую радзіму, узнагародзілі ў абласным цэнтры ў час урачыстага завяршэння збору.
Як адзначыў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў, на працягу апошніх 20 дзён ваеннаабавязаныя адточвалі навуку абараняць сваю тэрыторыю, свае сем`і, сваю свабоду, мірнае неба над галавой. Ён звярнуў увагу: мудры выраз "хочаш міру - рыхтуйся да вайны" застаецца актуальным ва ўсе часы. "Нельга спадзявацца на выпадак, наўдачу, трэба трымаць порах сухім, рыхтаваць баяздольную армію, узбройвацца, абучаць воінаў, кожнага да абароны сваёй Радзімы. Сучасныя ж палітычныя рэаліі такія, і аб гэтым штодзень гаворыць наш Прэзідэнт, што Беларусь спрабуюць уцягнуць у вайну. Недружалюбныя нам краіны-суседзі год ад году павялічваюць аб`ёмы фінансавання на ваенныя патрэбы, узмоцненымі тэмпамі пераўзбройваюць арміі, павялічваюць колькасць узброеных сіл", - падкрэсліў намеснік старшыні.

"І ў гэтых умовах мы павінны, мы абавязаны зрабіць усё для захавання суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. У гэтым сэнсе не апошняя роля адводзіцца тэрытарыяльнай абароне. Арганізацыя тэрытарыяльнай абароны пачалася не ўчора, яна вядзецца з пачатку 2000-х гадоў. За гэты час адпрацаваны ўсе пытанні яе планавання і ўдасканалення", - зрабіў акцэнт Дзмітрый Алейнікаў.

"Апошнія вучэнні, правільна выкананыя пастаўленыя задачы даюць магчымасць упэўнена гаварыць: тэрытарыяльная абарона - важны складнік ваеннай бяспекі", - рэзюмаваў ён.

Камандзір узвода аховы тэрытарыяльнай абароны лейтэнант Валянцін Окунеў, які прыняў удзел у вучэбным зборы, падзяліўся, што за гэтыя 20 дзён для сябе адкрыў шмат новага - і ў тактычным плане, і ў пытаннях камандавання асабовым складам. "Дух, настрой у кожнага быў баявы. Усе аб`ядналіся. Навыкі, якія мы набылі ў гэтых вучэннях, вельмі каштоўныя", - сказаў ён.

"Выкажу агульнае меркаванне і скажу, што важнейшым складнікам абаронных мерапрыемстваў у Беларусі з`яўляецца тэрытарыяльная абарона. Сёння кожны мужчына павінен умець абараняць сябе, сваю сям`ю, месца, дзе жыве і працуе, а значыць, і сваю дзяржаву. Гэта і ёсць патрыятызм у самым высокім яго разуменні", - перакананы радавы запасу Аляксей Зайцаў.

Ён звярнуў увагу: цяпер у свеце неспакойна. "Інтарэсы бяспекі нашай краіны патрабуюць гатоўнасці ў любую мінуту стаць на абарону Радзімы. Таму і ў далейшым гатовы з гонарам і годнасцю выконваць усе пастаўленыя задачы па абароне краіны", - запэўніў ён.

2 чэрвеня 2023, Гомель
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.06.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
Территориальная оборона Военные учения Гомель Мазыр Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме