https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Санкцыі ЕС і ЗША не пахіснулі ўпэўненасці Лукашэнкі ў правільнасці сваіх дзеянняў 19 снежня


Санкцыі Еўрасаюза і ЗША не пахіснулі ўпэўненасці Аляксандра Лукашэнкі ў правільнасці сваіх дзеянняў 19 снежня. "Калі б гэта адбылося зноў, заўтра, паслязаўтра ноччу, я б дзейнічаў дакладна так, як дзейнічаў тады", — заявіў ён у інтэрв`ю газеце The Washington Post.
"Гэта значыць, нікога не збіваючы, не забіваючы, не гвалтуючы, абараняў бы Дом урада так, як гэта належыць па Канстытуцыі і законе, — сказаў Лукашэнка. — Калі вы хочаце мяне папракнуць у тым, што я абараніў Канстытуцыю і закон, так і напішыце ў Злучаных Штатах Амерыкі, што "Вашынгтон пост" папракае прэзідэнта Беларусі, што ён дзейнічаў строга па Канстытуцыі і законе".

"Мы таксама спадзяваліся на тое, што амерыканцы і Еўропа — гэта прыстойныя людзі, якія вельмі зацікаўлены ў тым, каб наша краіна была суверэннай і незалежнай, і што вы можаце выбудоўваць з намі прыстойныя адносіны. Але падзеі 19 снежня нас пераканалі ў тым, што вы гэтага не хацелі і да 19 снежня", — заявіў афіцыйны лідар.

На яго думку, у Беларусі "ні ў якой меры не менш дэмакратыі і свабоды, чым у Злучаных Штатах Амерыкі".

"Калі б любы грамадзянін ЗША ўчыніў злачынства, а побач з ім быў экс-кандыдат у прэзідэнты, яны б адказвалі на роўных. Чаму вы вылучаеце чатырох там ці сем, як вы сказалі, былых кандыдатаў, дзеянні якіх нібыта павінны разглядацца за межамі крымінальнага і іншых законаў Беларусі? Закон для ўсіх адзіны", — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што да выбараў "ні амерыканцы, ні еўрапейцы, афіцыйныя і іншыя асобы" не прад`явілі прэтэнзій. "Ну вось вы першы чалавек, якога я сустракаю, амерыканку, якая гаворыць пра недэмакратычнасць выбараў. Ніхто пад сумненне выбары не паставіў. Таму што ўсе кандыдаты ў прэзідэнты мелі магчымасць выступаць у сродках масавай інфармацыі беларускіх. Пры гэтым улічыце, што яны поўнасцю запаланілі эфір праз расійскія СМІ, а расійскія сродкі масавай інфармацыі ў нас абсалютна ўсе распаўсюджваюцца — і электронныя, і папяровыя — у Беларусі. Так што ім хапала часу. Пытанне ў тым, з чым яны прыйшлі на выбары, што яны сказалі беларускаму народу", — заявіў беларускі кіраўнік.

"Што б зрабіў ваш прэзідэнт ці служба бяспекі, калі б незадаволеная меншасць, мізэрная меншасць — а іх было каля трох тысяч — падышла да Белага дома і пачала граміць Белы дом, спрабуючы яго захапіць?" — сказаў Лукашэнка.

47-хвілінная тэлеверсія трохгадзіннага інтэрв`ю, запісанага 28 лютага, была паказана вечарам 5 сакавіка па беларускіх каналах.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 сакавіка 2011

 
Дата публикации:06.03.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4077
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Цветные революции Беспорядки в Минске
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме