https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка выключаны са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці


Кіраўнік Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандр Пыльчанка выключаны са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Гэта зроблена на падставе загаду міністра юстыцыі Віктара Галаванава ад 18 лютага, паведамляе сайт Мінюста.
Днём 18 лютага Пыльчанка ў інтэрв`ю БелаПАН заявіў: кіраўніцтва Мінскай гарадской калегіі адвакатаў лічыць, што ў Беларусі склалася крытычная сітуацыя, якая рэальна пагражае незалежнасці адвакатуры. Ён паведаміў, што вечарам 17 лютага прайшло пашыранае пасяджэнне прэзідыума калегіі з удзелам кіраўнікоў юрыдычных кансультацый, на якім абмяркоўвалася пытанне аб пазбаўленні Мінюстам ліцэнзій чатырох адвакатаў — Алега Агеева, Таццяны Агеевай, Уладзіміра Толсціка і Тамары Гараевай, якія абаранялі ўдзельнікаў акцыі 19 снежня.

Пыльчанка зазначыў, што, паколькі ў дачыненні да згаданых адвакатаў ніякіх прадстаўленняў па іх прафесійнай дзейнасці ў калегію не ўносілася, ніякіх дысцыплінарных вытворчасцяў у дачыненні да іх не распачыналася.

Ён таксама паведаміў, што на пашыраным пасяджэнні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў абмяркоўвалася ініцыятыва Мінюста па прыняцці правілаў прафесійнай этыкі адвакатаў. Такія правілы, падкрэсліў старшыня калегіі, "павінны прымацца выключна адвакацкай супольнасцю".

"Увесь кіруючы склад Мінскай гарадской калегіі адвакатаў лічыць наяўную сітуацыю крытычнай, якая рэальна пагражае як незалежнасці адвакатуры як прававога інстытута, гэтак і незалежнасці адвакатаў паасобку", — заявіў Пыльчанка.

У сувязі з гэтым прынята рашэнне правесці нечарговы экстраны сход Мінскай гарадской калегіі адвакатаў з запрашэннем усіх зацікаўленых асоб, паведаміў Пыльчанка.

Нагадаем, у канцы снежня Мінюст угледзеў "грубыя парушэнні правілаў прафесійнай этыкі" ў дзеяннях некаторых адвакатаў, якія абараняюць удзельнікаў акцыі 19 снежня. Кіраўніцтву Мінскай гарадской калегіі адвакатаў было зроблена прадстаўленне з патрабаваннем прыняць "неадкладныя меры да безумоўнага выканання адвакатамі Правілаў прафесійнай этыкі і заканадаўства". Аднак прэзідыум калегіі не ўгледзеў падстаў для прымянення нейкіх санкцый у дачыненні да адвакатаў.

Мінюст таксама паведаміў пра падрыхтоўку новай рэдакцыі правілаў прафесійнай этыкі адваката ў мэтах "удасканалення дзейнасці адвакатаў па аказанні юрыдычнай дапамогі і забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян".

Апрача таго, у Беларусі будуць уведзеныя новыя патрабаванні да кандыдатаў на атрыманне ліцэнзіі на права заняткаў  адвакацкай дзейнасцю. Паводле звестак Мінюста, прадугледжваецца, у прыватнасці, устанавіць двухузроўневы экзамен (пісьмовы і вусны). Асаблівыя патрабаванні Мінюст мае намер прад`яўляць да асоб, якія раней працавалі ў судах, органах пракуратуры, унутраных спраў, іншых праваахоўных органах. У дачыненні да такіх асоб кваліфікацыйнай камісіяй да правядзення кваліфікацыйнага экзамену будуць запытвацца рэкамендацыі і характарыстыкі з апошняга месца працы.

1 лютага Савет калегій адвакатаў Еўропы заклікаў міністра юстыцыі Беларусі Віктара Галаванава "гарантаваць прынцыпы незалежнасці прафесійных асацыяцый адвакатаў і непрадузятасці дысцыплінарных разбораў".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 20 лютага 2011
 
Дата публикации:21.02.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4121
 
Ключевые слова:
Оппозиция Беспорядки в Минске Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме