https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі


Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане
Паважаныя таварышы!

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У Афганістане савецкія войскі, у складзе якіх былі і нашы суайчыннікі, праявілі храбрасць і самаадданасць у барацьбе з міжнародным тэрарызмам і сталі прыкладам сумленнага выканання воінскага абавязку.

Мы заўсёды будзем памятаць пра подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія, нягледзячы на смяротную небяспеку, імкнуліся прынесці на афганскую зямлю мір і спакой.

Многія беларусы не вярнуліся з горна той вайны, і мы аддаём даніну павагі жывым і схіляем галаву перад светлай памяццю загінулых герояў.

Зычу вам, воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім мірнага неба, здароўя і шчасця.

Дзякую вам за мужнасць і стойкасць, прынцыповую і адказную грамадзянскую пазіцыю, за ўсё, што вы робіце сёння для ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
15 лютага 2011
Звязда

 
Дата публикации:15.02.2011
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:3024
 
Ключевые слова:
День памяти воинов-интернациналистов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме