https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2010 годзе значна ўзрасла выніковасць прымянення пагранічнай авіяцыі, заявілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі


У Дзяржаўным пагранічным камітэце Беларусі падведзеныя вынікі прымянення ў 2010 годзе пагранічнай авіяцыі. Цяпер яна прадстаўлена чатырма французскімі AS-355NP Ecureuil, закупленымі ў 2009—2010 гадах, і адным савецкім Мі-8.
Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Аляксандр Цішчанка, з набыццём французскай тэхнікі ў параўнанні з 2009 годам колькасць затрыманняў парушальнікаў дзяржаўнай мяжы павялічылася ў 3,5 разу, рэжыму мяжы — у 25 разоў, пагранічнага рэжыму — амаль у 2 разы, тавараматэрыяльных каштоўнасцяў — больш чым у 12 разоў і склала каля 706 мільёнаў рублёў. З прымяненнем пагранічнай авіяцыі былі выяўленыя 92 аб`язныя дарогі праз мяжу па-за пунктамі пропуску, правераны 52 транспартныя сродкі ў пагранічнай зоне.

Асабліва прэс-сакратар адзначыў, што Ecureuil здольны праводзіць аблёты самых складаных участкаў беларускай мяжы, залятаць у такія "кішэні", у якіх Мі-8 проста не змог бы разгарнуцца без залёту на сумежную тэрыторыю.

Выкарыстоўваючы французскую авіятэхніку, у 2010 годзе атрымалася зэканоміць на гаручым 42 мільёны рублёў. Пры гэтым інтэнсіўнасць ужывання верталётаў павялічылася ў 1,8 разу, колькасць перавезеных пагранічных нарадаў — больш чым ў 1,5 разу. Агульны налёт пагранічнай авіяцыі павялічыўся ў 1,6 разу, а сярэдні налёт на лётчыка — на траціну і склаў 60 гадзін.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 лютага 2011 
 
Дата публикации:11.02.2011
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:3139
 
Ключевые слова:
Авиатехника Пограничники Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме