https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чыгунка чакае прыбыцця швейцарскага "першынца"


Першы электрацягнік швейцарскай вытворчасці для новага фармату пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі ўжо знаходзіцца на шляху ў нашу краіну. Чакаецца, што 7 лютага ён будзе дастаўлены ў Брэст. Адтуль электрацягнік накіруецца да чыгуначных пуцей станцыі "Баранавічы-Цэнтральныя", дзе састаў "Гарадскіх ліній" паставяць з дапамогай кранаў на цялежкі.

Нагадаем, што ў Еўропе чыгуначная каляіна мае іншую шырыню, таму першы швейцарскі электрацягнік дабіраецца ў Беларусь на шасці велізарных грузавіках. Даўжыня кожнага з іх складае 34 метры, а вышыня — амаль 5 метраў. Чатыры аўтамабілі вязуць вагоны, яшчэ два — цялежкі.

У лакаматыўным дэпо Баранавічаў састаў пройдзе перадэксплуатацыйную перападрыхтоўку, пасля якой ён будзе адпраўлены ў сталіцу. Для швейцарскіх цягнікоў тут ужо рэканструяваны і аснашчаны сучасным абсталяваннем спецыяльны цэх на тэрыторыі маторавагоннага дэпо. Як паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі, некалькі нашых спецыялістаў ужо прайшлі двухмесячную стажыроўку на заводзе-вытворцы ў Швейцарыі. На наступным тыдні на навучанне ў Венгрыю паедуць машыністы і спецыялісты цэха рамонту маторавагоннага дэпо.

У сакавіку чакаецца прыбыццё ў Беларусь другога і трэцяга электрацягнікоў. Усяго заключаны кантракт на пастаўку дзесяці такіх саставаў. Кошт кожнага складае амаль 6 мільёнаў еўра.

Сяргей Расолька
Звязда
5 лютага 2011

 
Дата публикации:05.02.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3110
 
Ключевые слова:
Белорусская железная дорога Евросоюз Швейцария Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме