https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўка MILEX стала не толькі значнай падзеяй для арганізацый абароннага сектара эканомікі, але і эфектыўным форумам для развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі


Аб гэтым падчас адкрыцця выстаўкі MILEX-2023 заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
За гады свайго існавання выстаўка MILEX зарэкамендавала сябе не толькі як значная падзея для арганізацый абароннага сектара эканомікі, але і як эфектыўны форум для развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Міжнародная выстаўка па праву лічыцца аўтарытэтнай і вядомай пляцоўкай для ўзаемадзеяння экспертаў у галіне ўзбраенняў, дэманстрацыі найноўшых распрацовак у сферы вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння і заключэння ўзаемавыгадных кантрактаў", - сказаў Віктар Хрэнін.

Як адзначыў міністр абароны, нягледзячы на складаную ваенна-палітычную абстаноўку сярод гасцей мерапрыемства ёсць прадстаўнікі практычна ўсіх рэгіёнаў свету.

"Гэта красамоўна сведчыць аб тым, што ў нашай краіны ёсць шмат саюзнікаў, партнёраў і аднадумцаў на розных кантынентах. Яны гэтак жа, як і наша краіна, прадаўжаюць абараняць нацыянальныя інтарэсы сваіх дзяржаў, адстойваючы суверэнітэт і права самастойна выбіраць шлях свайго развіцця і вектары супрацоўніцтва, абапіраючыся на традыцыі, самабытнасць і менталітэт, а галоўнае - на інтарэсы сваіх народаў", - падкрэсліў ён.

На маштабным зброевым аглядзе, які праходзіць у Беларусі, экспертнай супольнасці і грамадскасці прадстаўлены не толькі шырокі спектр прынцыпова новых, самых перадавых высокатэхналагічных узораў узбраення, але і даўгавечных, надзейных узбраенняў.

"Некаторыя з іх распрацаваны ў канцы і нават у сярэдзіне ХХ стагоддзя, але яшчэ не вычарпалі закладзены ў іх патэнцыял і рэсурс, якія пасля глыбокай мадэрнізацыі і адаптацыі да сучасных умоў вядзення ўзброенай барацьбы значна павысілі сваю баявую эфектыўнасць, эксплуатацыйныя характарыстыкі і эрганоміку", - сказаў на заканчэнне Віктар Хрэнін.

З 17 па 20 мая на тэрыторыі "Мінск-Арэны" праходзіць ХІ Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2023 і Х Міжнародная навуковая канферэнцыя па пытаннях ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ў галіне абароны і бяспекі. Тэматычныя раздзелы выстаўкі прадстаўляюць увесь спектр тэхналогій, накіраваных на забеспячэнне абароны і бяспекі дзяржавы.

Арганізатары выстаўкі - Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, Міністэрства абароны, РУП "БелЭкспа", Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

17 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.05.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:309
 
Ключевые слова:
Выставка Вооружение Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме