https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: ад патрабаванняў вызваліць экс-кандыдатаў будзе толькі горш


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што больш не прыме ад Захаду ніякіх ультыматумаў, а ад патрабаванняў вызваліць экс-кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі "будзе толькі горш". "Ніякіх ультыматумаў мы больш не прымем. Калі хтосьці на нас будзе ціснуць і патрабаваць - будзе толькі горш", - сказаў беларускі лідар.
Па словах кіраўніка дзяржавы, лёс затрыманых экс-кандыдатаў вырашыць суд.

"Што тычыцца затрыманых, то калі ў рамках следства, крымінальнай справы можна вызваліць гэтых людзей - нам яны там не патрэбныя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама беларускі лідар лічыць, што негатыўная ацэнка вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі была падрыхтавана загадзя і негатыўна ацаніў дзеянні Захаду ў час прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

"Тое, што яны (назіральнікі ад АБСЕ) прыехалі з загадзя гатовым тэкстам (справаздачай аб выбарах), скажу шчыра - за месяц да выбараў я гэты тэкст чытаў. Выбары яшчэ не адбыліся, а яны ўжо гэты тэкст напісалі. Гэты тэкст яны і агучылі... Трэба было чымсьці прыкрыцца... Але гэта (падзеі на плошчы) было пасля выбараў. А, па-другое, якое гэта мае значэнне да галасавання?", - задаўся пытаннем Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: нікому не патрэбна моцная Беларусь


"Галоўны ўрок - мы ім там (на Захадзе) абсалютна не патрэбныя, - лічыць прэзідэнт. - Нас хочуць бачыць слабымі, а слабы паспяховым не будзе. Паважаюць толькі моцных, слабымі мы ніколі не будзем. Таму з гэтай прычыны ў нас могуць узнікаць пэўныя з імі праблемы (з Захадам)".

Па словах кіраўніка дзяржавы, ні Расіі, ні Захаду паспяховая дзяржава, якая пазіцыянуе сябе як незалежная і суверэнная, не трэба. "Нікому не трэба - ні Расіі, ні Польшчы, ні Нямеччыне, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але гэта трэба нам. Адсюль вось гэтыя асноўныя супярэчнасці... Ну а, падставу і нават прычыну можна знайсці, каб нахіліць нашу краіну".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў: "Нам спадзявацца і разлічваць трэба толькі на сябе. Любімымі для іх (для Захаду) мы ніколі не будзем. Мы павінны разумець, што мы гаспадары на сваёй зямлі і мы бачым сваю перспектыву".

Тэлеграф
30 снежня 2010
 
Дата публикации:31.12.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:4967
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Оппозиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме