Распачалася сустрэча гульнёй «Поле цудаў» на рэлігійную тэму. Падчас перапынкаў праходзілі конкурсы на тэму Святога Пісання.
Забава атрымалася актыўнай і карыснай, бо шмат можна было даведацца пра жыццё Езуса і Апосталаў. Усіх чакаў таксама салодкі пачастунак і дыскатэка.
З наступленнем новага дня ўсе распачалі час радаснага чакання Божага нараджэння.
С. Марына Брылёнак
catholic.by
29 лісапада 2010