https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выбары ў Беларусі: ЦВК дапускае верагоднасьць рэгістрацыі 10 кандыдатаў


Чарговы этап выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты — пройдзе з 14 па 23 лістапада. Дакумэнты на рэгістрацыю ў Цэнтарвыбаркам перадалі ўсе 11 прэтэндэнтаў. Гэтыя дакумэнты ўключаюць заяву аб згодзе балятавацца кандыдатам у прэзыдэнты, анкету зь біяграфічнымі зьвесткамі і дэклярацыю аб даходах і маёмасьці.
Як паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, дакумэнты падалі: намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў; дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка; кіраўнік саюзу "За мадэрнізацыю" Алесь Міхалевіч; лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімер Някляеў; намесьнік старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук; сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі; лідар кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэй Саньнікаў; лідэр аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч; эканаміст Віктар Цярэшчанка; дырэктар ТДА "Трывіюм" Дзьмітры Ус.

Прэтэндэнты, якія сабралі больш за 100 тысяч подпісаў, з высокай доляй верагоднасьці будуць зарэгістраваныя кандыдатамі

Дакумэнты на рэгістрацыю падаў таксама індывідуальны прадпрымальнік зь Віцебску Ўладзімер Правальскі. Аднак, паводле Лазавіка, у Правальскага няма шанцаў быць зарэгістраваным кандыдатам у прэзыдэнты, бо ў яго падтрымку не сабрана неабходная колькасьць подпісаў.

Лазавік таксама паведаміў, што заплянаваная дата пасяджэньня ЦВК, на якім будуць зарэгістраваныя кандыдаты ў прэзыдэнты — 18 лістапада.

"Прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы, якія сабралі больш за 100 тысяч подпісаў, з высокай доляй верагоднасьці будуць зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзыдэнты", — сказаў сакратар ЦВК.

Паводле яго, падчас папярэдніх выбарчых кампаніяў быў "досыць жорсткі падыход да этапу рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты". "Раней нават найдрабнейшая недакладнасьць у пададзеных дакумэнтах магла стаць падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты", — падкрэсьліў Лазавік.

Ён адзначыў, што недакладныя біяграфічныя зьвесткі ня будуць зьяўляцца падставай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты. Акрамя таго, прэтэндэнт на прэзыдэнта мае права на памылку пры падачы дэклярацыі аб даходах. У прыватнасьці, памылка будзе лічыцца неістотнай, калі сума прыбыткаў, паведамленая ЦВК, будзе адрозьнівацца ад рэальнай, пацьверджанай дадзенымі дзяржаўных органаў, менш як на 20%.

14 лістапада 2010
БелаПАН

 
Дата публикации:15.11.2010
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:5565
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме