https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Яўрэйскія дзеці за мір


1 чэрвеня ў Мінскім яўрэйскім абшчынным доме (МЯАД) адбылося свята "Яўрэйскія дзеці за мір", прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
У мерапрыемстве, арганізаваным у двары МЯАД, бралі ўдзел больш як 200 дзяцей, а таксама іх бацькі, бабулі і дзядулі.

У час свята дзеці змаглі даведацца аб жыцці яўрэйскай сям`і ў Іерусаліме, зрабіць унёсак у стварэнне Світка міру, які ўяўляе сабой доўгае папяровае палатно з рознакаляровымі адпячаткамі далонек, а таксама ўзяць удзел у розных спартыўных конкурсах і канцэртным танцавальна-забаўляльным шоу. Да мерапрыемства бацькамі была падрыхтавана фотавыстава "Партрэт сям`і".

У канцы свята кіраўнік беларускага прадстаўніцтва амерыканскага яўрэйскага аб`яднанага размеркавальнага камітэта "Джойнт" Йоні Лейфер і дырэктар яўрэйскага культурнага таварыства "Эмуна" Соф`я Фількова запусцілі ў неба чатырох белых галубоў, што сімвалізуюць мір на планеце.

У інтэрв`ю БелаПАН спецыяліст па яўрэйскай адукацыі МЯАД Ірына Абрамовіч зазначыла, што мерапрыемства падрыхтавана "Эмунай" для яўрэйскіх дзяцей, а таксама навучэнцаў мінскай школы № 51 і сталічных гімназій №№ 6 і 8 — сяброў Мінскага яўрэйскага абшчыннага дома.

Паводле яе слоў, падчас свята быў арганізаваны збор цацак і адзення для дзяцей з сацыяльна неабароненых сем`яў і дзіцячых дамоў. 11 чэрвеня моладзь з "Эмуны" і яўрэйскага студэнцкага культурнага цэнтра "Гілель" адправіцца ў падшэфныя дзіцячыя дамы з сабранымі падарункамі.

Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца з 1950 года па рашэнні спецыяльнай сесіі Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын. Гэты дзень — напамінак дарослым пра адказнасць за будучыню дзяцей, якія маюць патрэбу ў пастаянным клопаце і абароне.

Мінск, 1 чэрвеня.  Марат Гаравы, БелаПАН.

 
Дата публикации:01.06.2010
Тематика:Белорусские центры, Беларусь
Просмотров:8530
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме