https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэднявечча адкрыецца ў Гальшанах 21 жніўня


Турніры лучнікаў, бугурты, конныя спаборніцтвы, сярэднявечная музыка і магчымасць апынуцца каля сценаў легендарнага Гальшанскага замка выпадае беларусам якраз 21 жніўня. Менавіта ў гэты дзень адбудзецца чарговы фестываль сярэднявечча "Гальшанскі Замак-2010".
Сёлетні фестываль адметны пяццю "круглымі" датамі. Гэта і 400-годдзе заснавання Гальшанскага замка, 730-годдзе заснавання Гальшанаў, 605-годдзе з дня нараджэння Соф`і Гальшанскай (пачынальніцы роду Ягелонаў). Ну і, вядома ж, 600-годдзе Грунвальдскай бітвы.

У гасцей фестывалю будзе магчымасць не толькі паглядзець на турніры і бугурты, а таксама паласавацца сярэднявечнымі стравамі, прымераць на сябе рыцарскія даспехі, паўдзельнічаць у княжаскіх забаўках. На фэсце чакаюцца таксама і гурты "Стары Ольса", "ЛітвінТроль", "Тэстамэнтум Тэррэ", "Расалія", "Келіх Кола", "Гальярда", і іншыя). А на салодкае — фаер-шоу ад тэатраў "Гістрыён" і "Дэ-Грыза".

— Гэтыя фестывалі паказалі, што людзям цікавая гісторыя сваёй краіны, свая спадчына. Попыт ёсць, і кожны год прыязджае шмат людзей. Гэта не толькі магчымасць глыбей пазнаёміцца са сваёй культурай, але і добрая нагода пабываць больш часу са сваёй сям`ёй і дзецьмі, — расказвае Алесь Кушнер, супрацоўнік турыстычнага агенцтва "Гісторыя Тур", асноўнага арганізатара свята. — Такімі фестывалямі мы таксама хочам прыцягнуць увагу да стану і самога Гальшанскага замка. Таму што цяпер, наколькі мне вядома, ніякай рэканструкцыі не плануецца. Гаворка ідзе пра тое, каб хоць замарозіць тое, што засталося.

Пачатак фестывалю ў 11.00. Кошт квіткоў — 25 тыс. рублёў.

Настасся Занько
Звязда
11.08.2010

Пяць рэчаў, якія варта ведаць пра Гальшанскі замак:


1. У ХІІІ стагоддзі замак быў драўляны і стаяў па-над высокай самароднай гарой Карабель.

2. Князі Гальшанскія валодалі замкам да 1525 г., а потым, пасля шлюбу князёўны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегам, ён перайшоў ва ўладанні Сапегаў.

3. Мураваным замак стаў у ХVІІ стагоддзі.

4. Пры Сапегах у замку была вялікая бібліятэка і тры штучныя возеры.

5. У Галандыі і Польшчы ёсць падобныя замкі.

 
Дата публикации:11.08.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:7323
 
Ключевые слова:
Ягеллоны Софья Гольшанская Грювальд Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме