https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Гальшанскі Замак - 2010"


Фест сярэднявечнай культуры "Гальшанскі Замак - 2010" пройдзе ў гэтым годзе 21 жніўня каля сценаў славутага Гальшанскага замка!
У 2010 г. Фестываль чакае шмат прысвячэнняў:

    * 400-годдзе заснавання Гальшанскага замка
    * 730-годдзе заснавання Гальшанаў
    * 605-годдзе з дня нараджэння Соф’і Гальшанскай (пачынальніцы роду Ягелонаў)
    * 600-годдзе Грунвальдскай Бітвы

Гасцей Фестываля чакае:

    * бугурты (масавыя бітвы рыцараў у фармаце 10*10)
    * турнір лучнікаў
    * пешы рыцарскі турнір
    * конны турнір
    * конкурсы (стральба з лука, кіданне дзідаў, бой на мячах, апрананне ў рыцарскі даспех, сэрсо, п`яны кат)
    * сапраўдны рыцарскі лагер
    * сувеніры і народныя рамёствы
    * катанне на кані
    * смачная ежа
    * канцэрт старадаўняй музыкі (гурты "Стары Ольса", "ЛітвінТроль", “Тэстамэнтум Тэррэ”, “Расалія”, “Келіх Кола”, “Гальярда”, “Cornucopia” і іншыя)
    * старадаўнія танцы і фаер-шоў ад тэатраў "Гістрыён" і "Дэ-Грыза"

Час правядзення Фестываля: з 11.00 да 22.00

Кошт уваходнага квітка: 25000 рублёў
Кошт уваходнага квітка з праездам (Мінск - Гальшаны - Мінск): 50000 рублёў (45000 рублёў для дзяцей)

Папярэдні продаж квіткоў на Фестываль і арганізацыя праезда - турыстычнае агенцтва "Гісторыя-Тур" - +375 29 677 00 46 / +375 17 200 04 68


 
Дата публикации:28.07.2010
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:5223
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Гальшаны
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме