https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінтранс абнавіў тарыфы на праезд па платных дарогах Беларусі


Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый ад 6 верасня нумар 75 абнаўляюцца тарыфы платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Беларусі, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Устаноўлены наступныя тарыфы для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш як 3,5 т па разліковым сегменце платных аўтамабільных дарог Беларусі: для двухвосевага транспарту — 0,114 еўра за 1 км, для трохвосевага транспарту — 0,142 еўра за 1 км, для чатырох- і больш восевага — 0,171 еўра за 1 км.

Тарыфы платы за праезд транспартных сродкаў за перыяд карыстання платнымі аўтадарогамі краіны (перыяд дзеяння электроннай віньеткі) складуць: 15 каляндарных дзён — 20 еўра, 30 каляндарных дзён — 31 еўра, 1 каляндарны год — 107 еўра. Пад каляндарным годам разумеецца перыяд з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама апошнія 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першыя 15 каляндарных дзён наступнага года.

Устаноўлены таксама памер карыстання платнымі дарогамі па разавым тарыфе. Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна незалежна ад колькасці восей адносна фактаў няпоўнай аплаты — не прымяняецца, адносна фактаў неаплаты складае 14 еўра. Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш як 3,5 т адносна фактаў няпоўнай аплаты складае 18 еўра, адносна фактаў неаплаты — 36 еўра.

Пастанова ўступае ў сілу з 20 верасня.

Звязда, 17 верасня 2024
 
Дата публикации:17.09.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:242
 
Ключевые слова:
Платные дороги Тарифы Автоперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме