https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аперацыя "Баграціён": зводка Саўінфармбюро за 24 ліпеня 1944 года


Тэрыторыю сучаснай Беларусі вызвалілі ў рамках наступальнай аперацыі "Баграціён" (часам яе называюць проста Беларускай аперацыяй).
На Брэсцкім кірунку нашы войскі, адбіваючы контратакі пяхоты і танкаў праціўніка, працягвалі весці наступальныя баі, падчас якіх занялі больш за 80 населеных пунктаў, сярод іх буйныя населеныя пункты Радзевічы, Войска, Дзяменчыцы, Чарнаўчыцы, Кастамлоты, Пішчац, Палоскі, Хатылуў, Кашолы, Гушча і чыгуначная станцыя Хатылуў.

За 23 ліпеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 172 нямецкія танкі. У паветраных баях і агнём зенітнай артылерыі збіта 36 самалётаў праціўніка.

Страты праціўніка і трафеі 1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў за час наступальных аперацый з 23 чэрвеня па 23 ліпеня гэтага года

Войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту за час наступальных аперацый з 23 чэрвеня па 23 ліпеня г/г нанеслі праціўніку наступныя страты ў жывой сіле і тэхніцы:

Знішчана: самалётаў – 162, танкаў і самаходных гармат – 39, гармат розных калібраў – 525, мінамётаў – 227, кулямётаў – 1.444, аўтамашын – 3.946. Праціўнік страціў толькі забітымі – 56.410 салдат і афіцэраў.

За гэты ж час войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту захапілі наступныя трафеі: танкаў – 31, гармат розных калібраў – 685, мінамётаў – 194, кулямётаў – 1.456, вінтовак і аўтаматаў – 12.740, аўтамашын – 3.921, паравозаў – 15, чыгуначных вагонаў і платформ – 610, коней – 969, складоў з боепрыпасамі, узбраеннем, рыштункам і харчаваннем – 238.

Узята ў палон – 8.249 салдат і афіцэраў праціўніка.

Такім чынам, агульныя страты немцаў па галоўных відах баявой тэхнікі і жывой сіле за месяц наступальных баёў 1-га Прыбалтыйскага фронту складаюць: палоннымі і забітымі – 64.659 чалавек, самалётаў – 162, танкаў і самаходных гармат – 427, гармат розных калібраў – 1.210, мінамётаў – 421, кулямётаў – 2.900, аўтамашын – 7.867.

* * *
Войскі 3-га Беларускага фронту за час наступальных аперацый, праведзеных з 23 чэрвеня па 23 ліпеня г/г, нанеслі праціўніку наступныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Знішчана: самалётаў – 153, танкаў і самаходных гармат – 546, гармат розных калібраў – 1.405, мінамётаў – 408, кулямётаў – 3.344, аўтамашын – 8.213. Праціўнік пакінуў на полі бою больш за 105.000 трупаў сваіх салдат і афіцэраў.

За гэты ж час войскі 3-га Беларускага фронту захапілі наступныя трафеі: танкаў і самаходных гармат – 288, гармат розных калібраў – 1.386, мінамётаў – 822, кулямётаў – 3.566, вінтовак і аўтаматаў – 34.382, радыёстанцый – 202, аўтамашын – 9.492, матацыклаў – 437, трактароў і цягачоў – 136, павозак з ваеннымі грузамі – 2.637, паравозаў – 36, вагонаў – 2.958, коней – 6.015, складоў з боепрыпасамі, рыштункам і харчаваннем – 504.

Узята ў палон – 56.277 салдат і афіцэраў праціўніка.

Такім чынам, агульныя страты немцаў па галоўных відах баявой тэхнікі і жывой сіле за месяц наступальных баёў 3-га Беларускага фронту складаюць: палоннымі і забітымі – 161.277 чалавек, самалётаў – 153, танкаў і самаходных гармат – 834, гармат розных калібраў – 2.791, мінамётаў – 1.230, кулямётаў – 6.910, аўтамашын – 17.705.

* * *
Войскі 2-га Беларускага фронту за час наступальных аперацый, праведзеных з 23 чэрвеня па 23 ліпеня г/г, нанеслі праціўніку наступныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Знішчана: самалётаў – 51, танкаў і самаходных гармат – 649, гармат розных калібраў – 728, мінамётаў – 726, кулямётаў – 2.255, аўтамашын – 6.023. Праціўнік пакінуў на полі бою звыш 100.000 трупаў сваіх салдат і афіцэраў.

За гэты ж час войскі 2-га Беларускага фронту захапілі наступныя трафеі: танкаў і самаходных гармат – 67, гармат розных калібраў – 678, мінамётаў – 673, кулямётаў – 1.417, вінтовак і аўтаматаў – 19.788, аўтамашын – 7.237, трактароў і цягачоў – 361, павозак з ваеннымі грузамі – 4.202, паравозаў – 11, вагонаў – 521, коней – 5.567, складоў з боепрыпасамі, узбраеннем, рыштункам і харчаваннем – 65.

Узята ў палон – 31.718 салдат і афіцэраў праціўніка.
Великая Отечественная война 1941-1945 гг.  2-й Белорусский фронт. 

Такім чынам, агульныя страты немцаў па галоўных відах баявой тэхнікі і жывой сіле за месяц наступальных баёў 2-га Беларускага фронту складаюць: палоннымі і забітымі – 131.718 салдат і афіцэраў, самалётаў – 51, танкаў і самаходных гармат – 716, гармат розных калібраў – 1.406, мінамётаў – 1.399, кулямётаў – 3.672, аўтамашын – 13.260.

* * *
Войскі 1-га Беларускага фронту за час наступальных аперацый, праведзеных з 24 чэрвеня па 23 ліпеня г/г, нанеслі праціўніку наступныя страты ў жывой сіле і тэхніцы:

Знішчана: самалётаў – 265, танкаў і самаходных гармат – 408, гармат розных калібраў – 1.463, мінамётаў – 1.544, кулямётаў – 3.844, аўтамашын – 9.120. Праціўнік пакінуў на полі бою звыш 120.000 трупаў сваіх салдат і афіцэраў.

За гэты ж час войскі 1-га Беларускага фронту захапілі наступныя трафеі: танкаў і самаходных гармат – 350, гармат розных калібраў – 1.832, мінамётаў – 1.101, кулямётаў – 5.745, вінтовак і аўтаматаў – 22.108, радыёстанцый – 393, аўтамашын – 9.200, трактароў і цягачоў – 275, павозак з ваеннымі грузамі – 5.160, паравозаў – 23, чыгуначных вагонаў – 2.300, коней – 18.889, складоў з боепрыпасамі, узбраеннем, рыштункам і харчаваннем – 568.

Узята ў палон – 62.236 салдат і афіцэраў праціўніка.
Такім чынам, агульныя страты немцаў па галоўных відах баявой тэхнікі і жывой сіле за трыццаць дзён наступальных баёў 1-га Беларускага фронту складаюць: палоннымі і забітымі – 182.236, самалётаў – 265, танкаў і самаходных гармат – 758, гармат розных калібраў – 3.295, мінамётаў – 2.645, кулямётаў – 9.589, аўтамашын – 18.320.

У выніку наступальных аперацый, якія былі праведзены з 23 чэрвеня па 23 ліпеня г/г у цесным узаемадзеянні чатырох франтоў – 1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх і завяршыліся разгромам на савецка-германскім фронце цэнтральнай групоўкі войск праціўніка, вызваленнем сталіцы Савецкай Беларусі горада Мінск, сталіцы Савецкай Літвы горада Вільнюс і найважнейшых гарадоў – Віцебска, Магілёва, Вілейкі, Баранавіч, Пінска, Полацка, Оршы, Бабруйска, Барысава, Жлобіна, Ковеля, Асіповіч, Маладзечна, Гродна, Ліды, Слоніма, Ваўкавыска, Панявежыса, страты немцаў па галоўных відах баявой тэхнікі і жывой сіле складаюць: забітымі больш за 381.000 салдат і афіцэраў, самалётаў – 631, танкаў і самаходных гармат – 2.735, гармат розных калібраў – 8.702, мінамётаў – 5.695, кулямётаў – 23.071, аўтамашын – 57.152.

Узята ў палон – 158.480 нямецкіх салдат і афіцэраў і ў тым ліку дваццаць два нямецкія генералы: генерал ад інфантэрыі Гальвіцэр (камандзір 53-га армейскага корпуса), генерал-лейтэнант Лютцаў (камандзір 35-га армейскага корпуса), генерал ад інфантэрыі Фельнерс (камандзір 27-га армейскага корпуса), генерал-лейтэнант Мюлер (камандзір 12-га армейскага корпуса), генерал-лейтэнант Гофмайстар (камандзір 41-га танкавага корпуса), генерал-лейтэнант Хітэр (камандзір 206-й пяхотнай дывізіі), генерал-маёр Мюлер-Бюлаў (камандзір 246-й пяхотнай дывізіі), генерал-маёр Міхаэліс (камандзір 95-й пяхотнай дывізіі), генерал-лейтэнант Траут (камандзір 78-й штурмавой дывізіі), генерал-маёр Тровіц (камандзір 57-й пяхотнай дывізіі), генерал-маёр Гір (камандзір 707-й пяхотнай дывізіі), генерал-лейтэнант Бамлер (камандзір 12-й пяхотнай дывізіі), генерал-маёр Конрадзі (камандзір 36-й пяхотнай дывізіі), генерал-маёр Клямт (камандзір 260-й пяхотнай дывізіі), генерал-лейтэнант Гейне (камандзір 6-й пяхотнай дывізіі), генерал-лейтэнант Окснер (камандзір 31-й пяхотнай дывізіі), генерал-маёр Энгель (камандзір 45-й пяхотнай дывізіі), генерал-лейтэнант Куроўскі (камандзір 110-й пяхотнай дывізіі), генерал-маёр Штэйнкелер (камандзір 60-й матарызаванай дывізіі), генерал-маёр Эрдмансдорф (камендант горада Магілёва), генерал-маёр Гаман (камендант горада Бабруйска), генерал-маёр Шміт (начальнік інжынернай службы 9-й нямецкай арміі).

Sputnik Беларусь, 24 ліпеня 2024
 
Дата публикации:24.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:188
 
Ключевые слова:
80-летие освобождения Беларуси Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме