https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вызваленне Беларусі. Разгром на савецка-германскім фронце цэнтральнай групоўкі нямецкіх войскаў


24 ліпеня 1944 года на Брэсцкім напрамку нашы войскі, адбіваючы контратакі пяхоты і танкаў праціўніка, прадаўжалі весці наступальныя баі, у ходзе якіх занялі больш за 80 населеных пунктаў.
Войскі 1-га Беларускага фронту, развіваючы паспяховае наступленне, авалодалі горадам і буйным чыгуначным вузлом Люблінам.

Паводле зводак Саўінфармбюро, у выніку наступальных аперацый, праведзеных з 23 чэрвеня па 23 ліпеня 1944 года ў цесным узаемадзеянні чатырох франтоў - 1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх і завершаных разгромам на савецка-германскім фронце цэнтральнай групоўкі войскаў праціўніка, вызваленнем сталіцы Беларусі горада Мінск, сталіцы Савецкай Літвы горада Вільнюс і важнейшых гарадоў - Віцебска, Магілёва, Вілейкі, Баранавіч, Пінска, Полацка, Оршы, Бабруйска, Барысава, Жлобіна, Ковеля, Асіповіч, Маладзечна, Гродна, Ліды, Слоніма, Ваўкавыска, Паневяжыса, "страты немцаў па галоўных відах баявой тэхнікі і жывой сіле складаюць: забітымі больш за 381 тыс. салдат і афіцэраў, самалётаў - 631, танкаў і самаходнай зброі - 2735, зброі розных калібраў - 8702, мінамётаў - 5695, кулямётаў - 23 071, аўтамашын - 57 152".

24 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:199
 
Ключевые слова:
80-летие освобождения Беларуси Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме