https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Мужчына, вы наступны раз глядзіце!" Блогер з Латвіі аб адносінах беларускай міліцыі да грамадзян


У праекце "Сумленны расказ" на YouTube-канале БЕЛТА блогер Максім з Латвіі расказаў аб тым, якім аказалася жыццё ў Беларусі, а таксама аб выпадку са знаёмай, якая прыехала ў рэспубліку і была прыемна здзіўлена ўбачаным.
Адказваючы на пытанне аб тым, як жыць у Беларусі пасля Латвіі, блогер Максім адзначыў: "Такое адчуванне, што ты трапіў у нейкія цяплічныя ўмовы. Ва ўсім".

Ён прывёў прыклад сваёй знаёмай, якая перад паездкай у Беларусь дзялілася з ім апасеннямі "трапіць у дыктатуру". "Яна ніколі не бачыла метро. Я станаўлюся на эскалатар і еду ўніз, думаючы, што яна едзе следам, а яна засталася наверсе - баіцца. Да яе падыходзіць міліцыянер, бярэ яе за руку і прапануе яе давезці. Вельмі культурна. Яна так здзівілася, маўляў, да мяне падышоў міліцыянер, - расказаў Максім. - Я з`язджаю ўніз, паварочваюся і бачу такую карціну: міліцыянер падводзіць за руку гэту спалоханую грамадзянку Латвіі, маю знаёмую, і гаворыць мне: мужчына, вы наступны раз глядзіце. Мы пасмяяліся".

"Гэта яе ўразіла - у Латвіі такое было б немагчыма, каб да цябе падышоў паліцэйскі, узяў бы цябе за руку, на рускай мове (звярнуўся.) і праводзіў. Там няма такой добразычлівасці. Мая знаёмая гэта падкрэсліла", - падзяліўся блогер з Латвіі.

Максім расказаў, што, гуляючы па Мінску, назіраючы за ходам жыцця ў сталіцы, яго знаёмая пастаянна паўтарала фразу "гэтага не можа быць". А калі яны вырашлі паабедаць у кафэ побач з будынкам КДБ, дзяўчына стала апасацца, што яе цяпер арыштуюць.

"Гэты страх дыктатуры, ён настолькі глыбока ўкаранёны ў нашых галовах. Нас пастаянна палохаюць, што ў Беларусі нібы такая дыктатура, вакол злыя паліцэйскія, міліцыянеры, кадэбэшнікі, падвалы, уся вось гэта бязглуздзіца", - падкрэсліў блогер.

26 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.07.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:95
 
Ключевые слова:
Мінск Диктатура Правопорядок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме