https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 9 красавіка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца сотым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 266 дзён.
Якія падзеі адбыліся 9 красавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 9 красавіка

У 1945 годзе савецкімі войскамі ўзяты штурмам горад-крэпасць Кёнігсберг.

Хто нарадзіўся 9 красавіка

1835 год: Ялегі Пранціш Вуль, беларускі паэт.

1934 год: Леанід Асядоўскі, беларускі жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, заснавальнік часопіса Playboy Х`ю Хефнер і французскі акцёр Жан-Поль Бельмандо.

9 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Матроны Салунскай.

У гэты дзень у вёсках адбіралі з запасаў прыдатнае для пасеву насенне рэпы. Да з`яўлення бульбы гэтая агародніна, як і капуста, была адным з самых распаўсюджаных відаў вясковых раслін. Рэпу можна есці сырой, смажыць яе і варыць, дадаваць у цеста для аладак.

Калі раніцай імгла – год будзе ўраджайны.

Sputnik, 9 красавіка 2024

 
Дата публикации:09.04.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:184
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Апрель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме