Да ўдзелу запрашаюцца рэжысёры-пастаноўшчыкі тэатральна-відовішчных арганізацый і арганізацый культуры, студэнты і навучэнцы ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, якія вучацца па спецыяльнасцях «рэжысура тэатра», «рэжысура свят», «мастацтва эстрады (рэжысура)» і роднасным спецыяльнасцям, а таксама іншыя асобы, якія маюць практыку правядзення культурных мерапрыемстваў і зацікаўлены ў падрыхтоўцы канцэртаў адкрыцця і закрыцця фестывалю.
Матэрыялы (канцэпцыі / сцэнарныя планы, праекты эскізных рашэнняў мастацкага афармлення) трэба прадставіць у тэрмін не пазней за 18 красавіка ў электронным выглядзе на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by, 146@kultura.gov.by з указаннем нумара мабільнага тэлефона і адраса электроннай пошты аўтара (аўтарскага калектыва).
Звязда, 10 красавіка 2024