https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ прадаставіць скідку на білеты дзецям у перыяд летніх канікулаў на некаторыя цягнікі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Для ўмацавання інтэграцыйных сувязей у рамках Саюзнай дзяржавы, развіцця двухбаковага індывідуальнага турызму, а таксама павышэння прывабнасці чыгуначных перавозак і стварэння больш камфортных умоў для праезду пасажыраў Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЖД» у перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня дае дзецям у ўзросце ад 10 да 17 гадоў уключна скідку на праезд да 25 працэнтаў (у залежнасці ад маршруту руху) у міжнародных зносінах Беларусь — Расія — Беларусь. 

Зніжка будзе дзейнічаць пры праездзе ў купэйных вагонах цягнікоў: нумар 302/301 Мінск/Гомель — Адлер, нумар 149/150 Самара — Мінск (у тым ліку прычапной, бесперасадачнай групы вагонаў Ніжні Ноўгарад — Мінск), нумар 490/489 Мінск / Гомель — Анапа (у тым ліку бесперасадачнай групы вагонаў Мінск — Мінеральныя Воды), бесперасадачнай групы вагонаў Пскоў — Мінск.

Набыць праязныя дакументы можна з 3 красавіка на афіцыйным інтэрнет-сайце БЧ, у мабільным дадатку «БЧ. Мой поезд», а таксама ў чыгуначных касах.

Гэтая скідка не прымяняецца адначасова з сістэмай дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту (ДУТІСС), а таксама пры афармленні арганізаваных груп пасажыраў (дзяцей).

Звязда, 3 красавіка 2024
 
Дата публикации:03.04.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:213
 
Ключевые слова:
Каникулы Акция Скидки Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме