«Цяпер асноўным з’яўляецца ажыццяўленне гэтага палёту (першага касманаўта Беларусі Марыны Васілеўскай.), выкананне ўсяго таго, што запланавана. Па выніках будзе прынята рашэнне: ці быць далейшаму прадаўжэнню», — сказаў прадстаўнік НАН.
«Улічваючы зацікаўленасць краіны, адносіны да гэтага палёту нашага Прэзідэнта, я думаю, што прадаўжэнне будзе», — падкрэсліў Іван Буча.
Звязда, 26 сакавіка 2024