Якія падзеі адбыліся 28 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 28 сакавіка
У 1926 годзе ў Мінску на польскай мове пачала выдавацца газета "Orka" (выходзіла да 1937).
Хто нарадзіўся 28 сакавіка
1934 год: Кастусь Цвірка, беларускі паэт, перакладчык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец.
1940 год: Уладзімір Мархель, беларускі літаратуразнавец і паэт.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Максім Горкі і амерыканская актрыса Джулія Стайлз.
28 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Аляксандра.
У Аляксандраў дзень прынята было хадзіць у лес, дзякаваць яму за мінулагоднія і будучыя дары – ягады і грыбы – і прасіць прабачэнне за шкоду.
Калі ў гэты дзень птушкі купаюцца, будзе цяпло. Калі на 28 сакавіка прыпадае маладзік, жыта ў гэтым годзе рана паспее.
Sputnik Беларусь, 28 сакавіка 2024