https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі выпусціў памятныя манеты да дзесяцігоддзя Еўразійскага эканамічнага саюза


Нацыянальны банк 29 сакавіка выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Еўразійскі эканамічны саюз. 10 гадоў». Аб гэтым паведамілі ў банку.
У абарачэнне выпушчана срэбная манета наміналам Br20, масай 33,63 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 38,61 мм, тыражом 600 штук і медна-нікелевая — наміналам Br1, масай 27,20 г, дыяметрам 37 мм, тыражом 1 тысяча. Манеты круглай формы. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Манеты адчаканены на РДП «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан». Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Інфармацыя аб чаканых паступленнях, адпускных цэнах і наяўнасці памятных манет у касе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама запланаваных датах продажу памятных манет размяшчаецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка ў раздзеле «Банкноты і манеты».

Звязда, 29 сакавіка 2024
 
Дата публикации:29.03.2024
Тематика:ЕАЭС, Беларусь
Просмотров:99
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Нумизматика Памятная монета
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме