«Маштабнасць удзелу Беларусі ў мінулым годзе ў міжнароднай прамысловай выстаўцы "ІНАПРАМ" у Екацярынбургу стала своеасаблівым каталізатарам прыняцця рашэння расійскімі арганізатарамі аб планах па правядзенні гэтага мерапрыемства ўпершыню на тэрыторыі нашай краіны. Мы даўно абмяркоўвалі такую тэму з расійскімі партнёрамі і запрашалі іх у Беларусь, але рашэнне па розных прычынах адкладвалася. Ужо цяпер арганізатары рыхтуюцца да поўнамаштабнага правядзення гэтай выстаўкі ў нас, — адзначыў Андрэй Шахановіч. — І мы рыхтуемся прыняць "ІНАПРАМ" у 2025 годзе».
Паводле слоў намесніка дырэктара выставачнага прадпрыемства, у гэтым напрамку ёсць шэраг нюансаў і патрабаванняў, у тым ліку фінансавых, арганізацыйных і тэхнічных. «Гэтыя пытанні цяпер прапрацоўваюцца і абмяркоўваюцца. Задачы будуць вырашацца на ўзроўні ўрада», — падкрэсліў ён.
Андрэй Шахановіч дадаў, што таксама немалаважным пры правядзенні такой маштабнай выстаўкі з’яўляецца правільны выбар пляцоўкі. Цяпер беларускі бок актыўна працуе над гэтым.
Звязда, 11 сакавіка 2024