https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падробленую таматную пасту прадавалі ў Гомельскай вобласці


Гомельская абласная інспекцыя Дзяржстандарта ў рознічнай сетцы выявіла прадукцыю, якая не можа называцца таматнай пастай, як гэта ўказаў вытворца, паведамілі ў рэгіянальнай інспекцыі.
Вынік выпрабаванняў паказаў: не адпавядае норме масавая доля растваральных сухіх рэчываў у прадукце.

«Спецыялісты яшчэ на стадыі адбору пробы на выпрабаванні звярнулі ўвагу на вадкую кансістэнцыю прадукта», — дадалі ў інспекцыі.

Акрамя таго, выпрабаванні выявілі і сінтэтычныя фарбавальнікі, кансерванты, выкарыстанне якіх недапушчальна пры вытворчасці дадзенага прадукта. «Пры гэтым вытворца ў маркіроўцы запэўнівае спажыўцоў, што таматавая паста натуральная найвышэйшай катэгорыі «Экстра» і выраблена па ДАСЦе», — звярнулі ўвагу спецыялісты.

Дзяржстандарт прыняў меры па абмежаванні ўвозу і абарачэння на рынак рэспублікі гэтай прадукцыі. Спынена дзеянне выдадзенага на яе дакумента аб ацэнцы адпаведнасці.

Як падкрэслілі ў інспекцыі, таматная паста — адзін з самых падрабляемых прадуктаў. «Справа ў тым, што доля непасрэдна таматаў у такой пасце можа складаць літаральна некалькі працэнтаў ад агульнай масы, а астатняе могуць заняць фруктова-яблычныя кампаненты, крухмал для загушчэння і, вядома ж, фарбавальнікі для маскіроўкі колеру зыходнай сыравіны», — растлумачылі спецыялісты.

Дакладна сказаць, што перад спажыўцом: падробка або якасны, выраблены па дзяржаўнаму стандарце прадукт, — можна выявіць толькі па выніках лабараторных даследаванняў.

«Аднак пры куплі варта як мінімум зважаць на колер і кансістэнцыю змесціва слоіка. Добрая таматавая паста павінна быць насычанага бурага колеру і вельмі густая, канцэнтраваная. Калі вы бачыце ў слоіку пасту вадкай кансістэнцыі і колер з ружовым адценнем — гэта на 100% падфарбаванае фруктовае пюрэ», — адзначылі спецыялісты.

Звязда, 10 сакавіка 2024
 
Дата публикации:10.03.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:197
 
Ключевые слова:
Томатная паста Подделка Фальсификат Гомель Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме