https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў гэтым годзе плануецца адрамантаваць 1,7 тыс. км рэспубліканскіх дарог


Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Лявончык.
Паводле слоў Сяргея Лявончыка, зімовы перыяд для дарожнікаў выдаўся даволі складаным, тэмпература паветра балансавала каля 0 градусаў. "Прадпрыемствы рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі працавалі ў такіх умовах на працягу ўсёй зімы. Было выкарыстана каля 330 тыс. т песка-салянай сумесі, а таксама каля 250 тыс. т чыстай солі. Мы пастаянна сочым за спраўным станам тэхнікі, якая занята зімой, - гэта каля 1,5 тыс. адзінак", - расказаў спецыяліст.

Напярэдадні цёплага сезона ў Беларусі традыцыйна вядзецца падрыхтоўка дарог да вясенне-летняй эксплуатацыі.

Што датычыцца планаў на гэты год, то, як і ў мінулым, назіраецца істотны рост фінансавання і аб`ёмаў запланаваных работ. "Разлічваем, што гэта дасць магчымасць нам адрамантаваць і рэканструяваць каля 1,7 тыс. км", - адзначыў Сяргей Лявончык.

7 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА


 
Дата публикации:07.03.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:189
 
Ключевые слова:
Дорожное строительство Ремонт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме