"Наша экспазіцыя ў асноўным звязана з успамінамі пісьменніцы пра жыццё і яе дзённікамі, а таксама з асаблівымі рэчамі, напрыклад, калекцыяй значкоў, якія яна прывозіла з розных падарожжаў. Гэтыя значкі сведчаць аб мерапрыемствах таго часу, у тым ліку аб адкрыццях культурных з`ездаў і правядзенні спартыўных спаборніцтваў. На выставе будуць прадстаўлены фатаграфіі, якія захоўваюцца ў фондах нашага музея, і кнігі, выдадзеныя пры жыцці і пасля смерці пісьменніцы. У нас шмат кніжных экзэмпляраў з аўтографамі, якія яна падпісвала сваім сябрам. Асабліва цікавая калекцыя шаржаў, створаных яе сябрамі-мастакамі", - расказала старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Князева.