https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Асноўная маса кіберзлачынцаў працуе супраць грамадзян Беларусі з-за мяжы


Аб гэтым заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.
"Сумесна з МУС былі выкрыты махлярскія кол-цэнтры, былі затрыманы каля 50 асоб. У сродках масавай інфармацыі гэта ўжо гучала. Мы працуем па такім напрамку. Але трэба сказаць, што асноўная маса злачынцаў працуе супраць грамадзян Беларусі з-за мяжы. Таму тут важна менавіта міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку з Расіяй і іншымі краінамі СНД", - сказаў Дзмітрый Гара.

На жаль, канструктыўная работа з краінамі Захаду не складваецца, дадаў кіраўнік следчага ведамства: "Хоць адтуль таксама працуюць злачынцы на шкоду нашым грамадзянам". Разам з тым, адзначыў Дзмітрый Гара, работа з МУС і іншымі праваахоўнымі органамі вядзецца пастаянна.

Сёння ў Следчым камітэце пад старшынствам Дзмітрыя Гары праходзіць пасяджэнне калегіі з падвядзеннем вынікаў работы следчага ведамства за 2023 год. Удзел у калегіі таксама прымае дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

16 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.02.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:176
 
Ключевые слова:
Следственный комитет Киберпеступность Мошенничество Фишинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме