https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі маюць намер будаваць прыватныя дамы, дзе 1 кв.м будзе каштаваць $300


У Беларусі маюць намер будаваць прыватныя дамы, дзе квадратны метр будзе каштаваць $300 у эквіваленце без аддзелкі, паведаміў намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Кухараў.
"Домабудаўнічыя камбінаты ўжо распрацавалі тыпавыя праекты індывідуальных жылых дамоў, якія будуць таннымі - каля $300 за квадратны метр. Мы бачым, што яны будуць карыстацца вялікім попытам", - сказаў Уладзімір Кухараў.

З аблвыканкамамі пачалася ўжо работа для выдзялення зямлі пад будаўніцтва індывідуальнага жылля. Напрыклад, у МАПІДа з`явілася пляцоўка для будаўніцтва ў Шабанах.

Урад разлічвае, што домабудаўнічыя камбінаты ў цэлым будуць больш актыўнымі на рынку жылля. 

"Практычна ўсе яны сёння мадэрнізаваны, маюць магчымасць будаваць камфортнае жыллё па найноўшых тэхналогіях. Домабудаўнічыя камбінаты павінны стаць лакаматывам, які забяспечыць рух будаўнічай галіны", - адзначыў віцэ-прэм`ер.

Павялічацца аб`ёмы будаўніцтва для шматдзетных, для іх у 2019 годзе пабудуюць не менш за 10 тыс. кватэр.

31 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:31.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:398
 
Ключевые слова:
Строительство Соцзащита Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме