https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спевакі з 26 краін прымуць удзел у V Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.
На конкурс, які пройдзе ў Вялікім тэатры з 14 па 19 снежня, паступіла звыш 300 заявак. Традыцыйна больш за ўсё было пададзена ад удзельнікаў з Расіі, Беларусі і Украіны. 

На Калядны конкурс збіраюцца прыехаць спевакі з самымі рознымі галасамі: сапрана, мецца-сапрана, тэнары, барытоны, басы, бас-барытоны і нават кантральта (самы нізкі жаночы голас).

Конкурс вакалістаў праходзіць у тры туры, першыя два - у суправаджэнні фартэпіяна, трэці - аркестра на галоўнай сцэне Вялікага тэатра Беларусі. 

Фіналісты юбілейнага конкурсу атрымаюць рэдкую магчымасць выступіць разам з вядучымі опернымі спевакамі, прадэманстраваўшы вакальны і драматычны талент.Вызначаць лепшых будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктары оперных тэатраў, імпрэсарыа і музыканты з сусветным імем. 

Узначаліць журы генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка. Пераможцы і лаўрэаты будуць вядомы 19 снежня. Ацаніць вакальны талент канкурсантаў зможа не толькі высокае журы, але і гледачы - 21 снежня на гала-канцэрце фіналістаў у вялікай зале тэатра, дзе акрамя дыпломаў і ўзнагарод будзе ўручаны прыз глядацкіх сімпатый.

Прызавы фонд конкурсу складае $28 тыс. Уладальніка Гран-пры чакае грашовы прыз у памеры $10 тыс., лаўрэата I прэміі - $8 тыс., лаўрэатаў II і III прэмій - $6 тыс. і $4 тыс. адпаведна.

5 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

 
Дата публикации:05.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:264
 
Ключевые слова:
Вокал Конкурс Искусство Музыка Рождественский конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме