https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 3 лістапада 2018 года


Гэты дзень з`яўляецца трыста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 58 дзён.
У гэты дзень нарадзіўся выбітны класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 3 лістапада

У 1927 годзе адбылася закладка ўніверсітэцкага гарадка у Мінску.
У 1961 годзе быў дэмантаваны помнік Сталіну ў Мінску.
У 1972 годзе ў Мінску адбылося адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу.

Хто нарадзіўся 3 лістапада

1702 год: Караль Карыцкі, доктар філасофіі, педагог, пісьменнік.
1882 год: Якуб Колас, беларускі празаік, паэт, педагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
1890 год: Канстанцін Пушкарэвіч, філолаг, даследчык беларускай літаратуры, гісторык, перакладчык.

Таксама сёння нарадзіліся італьянскія скульптар і ювелір Бенвенута Чэліні і кампазітар Вінчэнца Беліні.

3 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Іларыёна Вялікага.

У гэты дзень людзі чакалі пахаладання, таму лічылася, што не варта адпраўляцца ў далёкі шлях. Калі на Іларыёна выпадаў снег, у наступным годзе чакалі добрага ўраджаю збожжа. Калі снег у гэты дзень выпаў і не растаў, увёсну будзе шмат пралесак. 

На бліжэйшы перыяд народны прагноз быў такі: калі дым уздымаецца роўна, надвор`е будзе добрым. Калі на ветках шмат снегу, снегапад будзе яшчэ некалькі дзён. Зорнае неба абяцала добрае, але марознае надвор`е.

Sputnik, 3 лістапада 2018
 
Дата публикации:03.11.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Календарь Ноябрь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме