https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют


16 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0142 рубля (0,58%) і склаў 2,4458 рубля.

Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0065 рубля (0,31%) да 2,1112 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0046 рубля (0,14%) і склаў 3,2211 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent таннее з пачатку дня, але яе цана застаецца вышэй за 80 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,2203 рубля і склаў 65,5305 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:16.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:367
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме