https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" з 30-годдзем стварэння ў Беларусі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За гэтыя гады ваш калектыў дабіўся галоўнага - заваяваў давер дзясяткаў мільёнаў жыхароў велізарнай еўразійскай прасторы. Сёння Нацыянальнае прадстаўніцтва - наша гордасць і яркая зорка ў вялікім сузор`і МТРК "Мір", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяперашняя юбілейная дата прыпадае на вельмі няпросты і насычаны падзеямі час: "Менавіта цяпер работа журналістаў, якія гатовы адстойваць пазіцыю краіны і словам, і справай, мае асаблівую каштоўнасць".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы матэрыялам навін і дакументальным праектам супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі аб жыцці Беларусі, яе людзях і дасягненнях ведаюць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Прэзідэнт пажадаў калектыву Нацыянальнага філіяла МТРК "Мір" моцнага здароўя, прафесійнага развіцця і новых творчых поспехаў.

14 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.02.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:157
 
Ключевые слова:
МТРК "Мир" Поздравление СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме