https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памятны знак Уладзіміру Дубоўку адкрыюць у час фестывалю "Звіняць цымбалы і гармонік"


Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" адкрываецца 8 чэрвеня ў Паставах, паведамілі ў Пастаўскім райвыканкаме.
Трохдзённы фестываль, які прысвечаны Году малой радзімы, стане самым насычаным і разнапланавым за ўсе гады. У ім прымуць удзел аматарскія ансамблі народнай музыкі, інструментальныя групы, фальклорныя інструментальныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы на народных музычных інструментах з усіх абласцей Беларусі і пяці замежных краін - Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі і нават далёкай Індыі.

У бягучым годзе фестываль пройдзе пад дэвізам "Дуда - покліч часу". "Удзельнікамі мерапрыемстваў стануць каля 400 чалавек. Як ніколі задзейнічана шмат пляцовак - больш за дзесяць у горадзе і пяць у вёсках і ў аграгарадках. Чырвонай ніткай праз усе фестывальныя мерапрыемствы пройдзе тэматыка малой радзімы, землякоў, сваіх каранёў. Будзе адкрыты памятны знак ураджэнцу Пастаўшчыны паэту Уладзіміру Дубоўку ў яго роднай вёсцы Агароднікі. З`явіцца фотагалерэя кіраўнікоў раёна. Акрамя таго, у гэтым годзе адсвяткуем 30-гадовы юбілей Груздаўскага цымбальнага аркестра, ад якога пачаўся фестывальны рух", - расказалі ў райвыканкаме.

Пачнецца фестываль з літаратурнага свята і прэзентацыі трох выданняў: песеннага зборніка з творчасцю пастаўскіх кампазітараў і паэтаў, даведніка "Гонар нашага краю" пра вучоных-землякоў, а таксама зборніка гістарычных матэрыялаў пра Пастаўшчыну на гісторыка-культурнай карце Беларусі.

З канцэртам выступіць Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І. Жыновіча. Запланаваны розныя конкурсы, выстаўкі, тэатралізаваны паказ, канцэрты аматарскіх і прафесійных калектываў, ваеннага духавога аркестра.

Будзе працаваць творчая лабараторыя па пытаннях развіцця народнай творчасці, пройдзе вогненнае шоу. Для моладзі арганізуюць забаўляльную праграму з удзелам лепшых дыджэяў вобласці.

Па традыцыі свята завершыцца гала-канцэртам. Заснавальнікамі фестывалю выступілі Міністэрства культуры, Віцебскі аблвыканкам і Пастаўскі райвыканкам. За ўсю гісторыю фестывалю ў творчым спаборніцтве прымалі ўдзел каля 9 тыс. музыкантаў. На форуме выступалі прадстаўнікі больш як 20 краін. З 1992 года ён мае статус міжнароднага.

8 чэрвеня 2018, Віцебск
Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.06.2018
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:593
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Паставы Віцебшчына Малая родина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме