https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўра падаражэў, долар і расійскі рубель патаннелі на першых таргах тыдня


14 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, знізіўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0083 рубля (0,35%) і склаў 2,3953 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0037 рубля (0,18%) і склаў 2,0003 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0070 рубля (0,22%) і склаў 3,2400 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак ф`ючарсы на нафту паступова таннеюць, адступаючы ад нядаўна зафіксаваных максімумаў больш чым за тры гады. Марка Brent таргуецца ў раёне 76,65 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 3,30 капейкі, склаўшы 61,7684 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 мая 2018
 
Дата публикации:14.05.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:534
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме