Звесткі аб шкодзе, якую прычынілі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абвясціў дзяржаўны абвінаваўца ў Вярхоўным судзе краіны, дзе слухаецца крымінальная справа карніка Уладзіміра Катрука.
Ураджэнец Украіны Катрук (памёр у Канадзе ў 2015 годзе) абвінавачваецца ў генацыдзе беларускага народа. Сёння пракурор зачытаў абвінавачанне Катруку, пасля чаго ў судзе сталі абвяшчаць дакументы, якія ёсць у матэрыялах справы.
Па словах дзяржаўнага абвінаваўцы Святаслава Вялікага, у 33-м томе справы ёсць даныя Дзяржкаммаёмасці і Дзяржаўнай надзвычайнай камісіі аб прычыненай нямецка-фашысцкімі захопнікамі шкодзе.
"(...) памер выніковай страты, якую прычынілі БССР, па стане на 1 кастрычніка 2022 года склаў больш за 43,5 тыс тон золата або больш за 2,3 трлн долараў ЗША", - сказаў дзяржабвінаваўца.
Была агучана інфармацыя аб тым, што шкода, нанесеная БССР за гады ВАВ, склала больш за 75 млрд савецкіх рублёў у цэнах 1941 года. Ускосная шкода краіне з 1941 па 1960 гады склала 185,2 млрд савецкіх рублёў у цэнах 1940 года.
Як удакладніў дзяржабвінаваўца, для вызначэння гістарычных сум страты была запытана дапамога Нацыянальнага банка Беларусі і аднаго з расійскіх банкаў.
Дзяржаўнае абвінавачанне ў якасці доказнай базы па справе карніка Катрука выкарыстоўвае новыя звесткі аб спаленых нацыстамі ў БССР населеных пунктах – больш за 11,7 тыс вёсак і сёл.
У якасці доказаў віны Катрука ў генацыдзе беларускага народа пракуроры выкарыстоўваюць і прыгавор Міжнароднага ваеннага трыбунала, вынесены ў Нюрнбергу. Копію гэтага прысуду беларускім пракурорам перадаў расійскі бок.
Таксама дзяржаўнае абвінавачанне ў якасці доказнай базы выкарыстоўвае абвінаваўчыя прысуды, вынесеныя здраднікам, якія служылі разам з Катруком у 118 карным батальёне, сярод якіх Рыгор Васюра і Рыгор Лакуста.
Заўтра дзяржаўнае абвінавачанне будзе зачытваць іх паказанні, якія яны давалі ў судзе.
Міснк, 8 лютага 2024
Sputnik
Sputnik