https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паласа для веласіпедыстаў на праезнай частцы з`явіцца ў Мінску


Пілотны праект па выдзяленні паласы для веласіпедыстаў на праезнай частцы плануецца рэалізаваць у Мінску, паведаміў 28 красавіка намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў.
"Мы працуем сумесна з веласіпедным таварыствам. Гэта няпросты праект, ёсць шмат нюансаў, якія трэба ўлічыць. Памылкі могуць прывесці да сур`ёзных наступстваў. На апошнім этапе праекціроўшчыкі дапрацоўваюць заўвагі, якія выказалі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі", - адзначыў Андрэй Зыранаў.

Чакаецца, што рашэнне будзе прынята ў бліжэйшы час, і ў летні перыяд пачнуцца канкрэтныя крокі па рэалізацыі праекта.

Выдзеленая паласа для веласіпедыстаў павінна з`явіцца па вуліцы В.Харужай на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Куйбышава.

Паводле слоў Андрэя Зыранава, гэта няпросты ўчастак з пункту гледжання арганізацыі бяспекі дарожнага руху. Але ён патрэбны, каб звязаць праспект Незалежнасці з інтэнсіўным веласіпедным рухам у іншай частцы горада.

"Мы не шукалі лёгкіх шляхоў, хацелася б, каб створаная інфраструктура была запатрабавана", - адзначыў ён.

Паводле даных Мінскага веласіпеднага таварыства, у горадзе налічваецца 800 тыс. веласіпедыстаў. Працягласць магістральнай веладарожкі ў сталіцы складае 27 км, прагулачных веладарожак - 4,5 км, сумешчаных пешаходна-веласіпедных - 188 км.

28 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.04.2018
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:684
 
Ключевые слова:
Минск Велодорожки Городское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме