https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША не змяніўся, еўра і расійскі рубель патаннелі перад выхаднымі


6 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель не змяніўся да долара ЗША, умацаваўся — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0074 рубля (0,31%) і склаў 2,4007 рубля.

Курс долара ЗША застаўся на адзнацы 1,9637 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0150 рубля (0,44%) да 3,3945 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У пятніцу цэны знізіліся на фоне захавання геапалітычнай напружанасці паміж ЗША і Кітаем. Ф`ючарсы на нафту Brent апусціліся на 0,37% да 68,08 долара за бараль.

У Расіі афіцыйны курс долара, што ўсталёўваецца Цэнтрабанкам, павялічыўся на 25,36 капейкі да 57,8332 рубля, вынікае са звестак Банка Расіі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 6 красавіка 2018
 
Дата публикации:06.04.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:525
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме