Глыбокапаважаныя праваслаўныя вернікі!
Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Трываючы ў пасхальнай радасці, ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збаўчым святам Уваскрасення Хрыста.
Пасха — гэта час не толькі ўспаміну той гістарычнай падзеі, якая змяніла свет і дала яму новую надзею, але таксама час, які заклікае нас дазволіць ёй стаць часткай нашага жыцця. Ад часу граху Адама чалавецтва чакала дня, калі будзе звольнена з рабства граху, зла і смерці. Сёння мы адначаем гэта свята перамогі. Праз хрост мы акунуліся ў смерць Хрыста і ўваскрэслі з Ім да новага жыцця. Гэта наша супольная хрысціянская праўда.
Няхай святло велікоднай раніцы, якое ўжо дзве тысячы гадоў б’е з пустой магілы Хрыста, раз’ясняе цемру зла і граху, якіх дасвядчаем кожны дзень.
Няхай надзея, якую дае нам праўда уваскрасення, дапамагае крочыць за Езусам, не гледзячы на небяспечныя выклікі нашага секулярнага часу. Няхай супольная памяць і святкаванне змёртвыхпаўстання, як падмурка нашай хрысціянскай веры, адкрывае шлях да жыцця ў братэрскай любові і ўзаемнай пашаны і супольнага сведчання Евангелля, каб свет паверыў. Няхай вера ва ўваскрасенне вядзе ў новую шчаслівую будучыню.
Радасных, поўных ласкі ўваскрослага Езуса і Яго супакою святаў, вам, дарагія праваслаўныя вернікі.